Канфлікт разгарэўся праз фотаздымак цемнаскурага хлопчыка Ліяма ў худзі з надпісам «Самая крутая малпа ў джунглях», што з’явіўся на сайце H&M. Брэнд абвінавацілі ў расізме і, нягледзячы на тое, што кампанія выдаліла здымак практычна адразу, зняла з продажу худзі і публічна прынесла прабачэнні, грамадскае абурэнне нікуды не знікла. Спачатку з брэндам адмовіліся супрацоўнічаць рэперы The Weeknd і G-Eazy, а пасля ў Паўднёвай Афрыцы пачаліся акцыі пратэсту з разгромам крамаў.

Калі маці пяцігадовага Ліяма Тэры Манга заступілася за кампанію, патлумачыўшы, што гэта адна з сотняў рэчаў, у якіх здымаўся яе сын, і ў гэтым швэдры няма ніякага расізму, хваля абурэння абрынулася і на яе.

«Я цяжар для цемнаскурага і афра-амерыканскага народа. Я прадала свайго сына за грошы», — патлумачыла Тэры прычыну нападак на яе.

Ліям не ведае, што яго фота выклікала такую рэакцыю па ўсім свеце. Маці не хоча, каб ён пра гэта дазнаўся, паколькі, з яе слоў, хлопчык раней ніколі не сутыкаўся са з’явай расізму. І нават не здагадваецца, што такое ўвогуле можа быць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?