17.01.2018 / 20:13

Расійскі лаўкостар «Пабеда» пачне рэйсы ў Беларусь з 16 лютага 10

Танныя авіялініі «Пабеда», якія базуюцца ў маскоўскім аэрапорце «Унукава», пачнуць рэгулярныя рэйсы ў Беларусь з 16 лютага. Мінтранс Беларусі паведамляе, што авіякампанія атрымала акрэдытацыю на палёты ў Гомель з 16 лютага і ў Мінск з 25 сакавіка.

«Пабеда» падала заяўку на выкананне палётаў з гэтых дат, мы іх пацвердзілі, — сказала Tut.by намеснік дырэктара дэпартамента па авіяцыі Мінтранса РБ Ірына Марозава. Паводле інфармацыі дэпартамента, расійскі лаўкост-перавозчык запытвае штодзённыя рэйсы ў Гомель і Мінск.

З прычыны адсутнасці наўпроставых авіязносін паміж РФ і Украінай, гэтыя напрамкі могуць сёння быць цалкам прыбытковымі для авіяперавозчыкаў. Але пакуль не заключаныя дамовы з сэрвіснымі арганізацыямі ў аэрапортах, якія будуць прыймаць рэйсы, і тарыфы на авіяпералёты застаюцца невядомымі.

Чакаецца, што ў сакавіку ў Менск пачне лётаць яшчэ адзін лаўкостар з Санкт-Пецярбурга. Паводле неафіцыйнай інфармацыі фірма «Нордавія» будзе ажыццяўляць абслугоўванне маршруту Санкт-Пецярбург — Мінск.

11
El / Адказаць
17.01.2018 / 20:38
Начорта мне тая Масква? Даеш Лаўкосты ў Бэрлін, Парыж і Лёндан!
3
ром / Адказаць
17.01.2018 / 21:26
оооо прагресс !! зашибись
12
Niemand / Адказаць
17.01.2018 / 23:26
Мне спадабалася вось гэтае вось НашаНіваўскае "Пабеда". 10 балаў. :)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру