17.01.2018 / 20:38

Shuma змяніла тэкст песні, з якім выступіць у фінале адбору на «Еўрабачанне» 17

Shuma змяніла тэкст песні «Хмаркі», з якім выступіць у нацыянальнага фінале адбору на «Еўрабачанне-2018». Пра гэта этна-электронны беларускі гурт паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook:

«Мы змянілі народны тэкст на аўтарскі разам з [паэтам] Максам Шчурам. З народнага засталіся фанетычныя асаблівасці мовы, назва, сэнс, мелодыка і першы радок». Гэтае рашэнне тлумачыцца тым, што «па ўмовах беларускага адбору народны тэкст быў дапушчальны, а вось на міжнародным — не».

Як вядома, юрысты збіраліся праверыць песню гурта Shuma, з якой ён выступаў на адборы. Паколькі тэкст быў народны, гэта магло супярэчыць рэгламенту конкурсу. Цяпер жа пытанне здымаецца.

Фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» прызначаны на 16 лютага

23
Ганка-самагоншчыца / Адказаць
17.01.2018 / 20:46
Прабачце, але з такой песняй і такім артыстызмам толькі ў вясковых клюбах выступаць.... калі яна пяе ‘’пооознаааа’’ складваецца ўражанне, что зараз пачне ванітаваць
29
:) / Адказаць
17.01.2018 / 20:49
Эти звуки "народные" даже для уха белоруса неприятные. это какое-то представление о народном пении воспитанных на русской культуре. у них там так народы крайнего Севера поют. Мелодия примитивная. может послушали бы что хороших зарубежных исполнителей, что стало уже классикой,  попробовали бы сделать на таком же уровне. а не сельскими бабками прикидываться с двумя притопами и тремя прихлопами. Сама структура музыки и пения примитивные. посложнее пусть что-то послушают. тем более. что есть что слушать. если оторвутся от россиян и посмотрят в другую сторону. Старшее поколение белорусов воспитано на западной музыке. российских исполнителей и народные пения для торжественной части мероприятий. вообще практически никто не слушал,  и на магнитофоны это не записывали. 
18
Васіль Небыкаў / Адказаць
17.01.2018 / 20:50
Хоспадзе, ШТО ГЭТА? З гэтым яны на еўравіжн сабраліся? Ды мы нават у фінал не выйдзем з ГЭТЫМ. Пяюць яны, а ад сораму згарэць хочацца мне.....
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру