18.01.2018 / 01:32

«Satisfaction»: у Расіі курсанты-лётчыкі знялі іранічна-эратычны кліп. Імі занялася пракуратура 32

Курсанты Ульянаўскага інстытута грамадзянскай авіяцыі (Расія) знялі жартаўлівае відэа ў сябе ў інтэрнаце. Гэта была свайго роду копія аналагічнага роліка англійскіх курсантаў, пародыі на тупаваты відэакліп Benny Benassi — Satisfaction.

Расійскія курсанты таксама паказалі свой побыт — адзетыя ў адны трусы і фуражкі. Свой ролік яны назвалі «Як забаўляюцца пілоты паміж палётамі».

Аднак відэа выклікала рэзкую рэакцыю ўладаў. «Расавіяцыя» і пракуратура арганізавалі праверку ў сувязі з публікацыяй роліка. Апошні факт спрычыніў крытыку нават з боку Першага канала расійскага тэлебачання. Аказалася, у пракуратуры не ведалі, што курсанты сцябаліся з іншага роліка ў інтэрнэце, і абвінавацілі курсантаў у прапагандзе гомасэксуалізму.

У адказ на сайце change.org ідзе збор подпісаў у падтрымку курсантаў: «За бяскрыўдную пародыю не павінны адлічваць!» — гаворыцца ў петыцыі.

Вось ранейшая пародыя англійскіх вайсковых курсантаў:

А гэта той арыгінальны ролік Benny Benassi «Satisfaction», які выклікаў пародыі:

Сямён Цыбульскі

3
Jorg / Адказаць
18.01.2018 / 01:49
Эмпэрыя наносит ответный удар!
4
mmm / Адказаць
18.01.2018 / 02:04
У Расеі хутка мужыкам па двое можна будзе збірацца, толькі калі іх імёны Ваван і Дзімон.
5
МатрУна / Адказаць
18.01.2018 / 04:37
если ты  танцуешь в трусах  по утрам - значит ты  тоже изменник родины  :-)))) Прикалываются пацанчики хорошо ! Молодцы !
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру