ЦТАК / Reuters

ЦТАК / Reuters

Амерыканскія эксперты падлічылі імаверны ядзерны арсенал Паўночнай Карэі. Пра гэта гаворыцца ў часопісе Bulletin of Atomic Scientists.

Паводле дадзеных, атрыманых з адкрытых крыніц, Пхеньян можа валодаць 20 гатовымі да ўжывання ядзернымі зарадамі. Пры гэтым у КНДР дастаткова рэсурсаў, каб вырабіць яшчэ да 60 боегаловак.

Эксперты прызналі значны прагрэс ракетнай і ядзернай праграм Паўночнай Карэі, уключаючы серыю паспяховых выпрабаванняў. «Пасля шасці ядзерных выпрабаванняў, два з якіх былі сярэдняй магутнасці, а адно — высокай, не застаецца сумневаў, што КНДР здольная ствараць ядзерныя бомбы рознай магутнасці. Нават калі ядзерны арсенал Пхеньяна яшчэ не ўведзены ў поўнай меры, гэта застаецца толькі пытаннем часу», — сцвярджаюць аўтары працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0