18.01.2018 / 06:31

Сасновіч без праблем выйшла ў трэці раўнд Australian Open 1

Раніцай 18 студзеня яна перамагла харватку Мір'яну Лючыч-Бароні з лікам 6:3, 6:1 і выйшла ў 1/16 фіналу прэстыжнага турніру.

У наступным раўндзе беларуска згуляе з францужанкай Каралін Гарсія.

Нагадаем, што ў першым коле іншая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла, але запомнілася дзіўным выпадкам: цяпер яе стогны на корце абмяркоўваюць не толькі аўстралійскія заўзятары, але і спартыўны сегмент інтэрнету.

1
Žvir / Адказаць
18.01.2018 / 13:37
Vieļni ž jana da Astapienki padobna, na fotcy...Ci nie ?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру