Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» зноў апынулася ў віры падзеяў, а вядоўца Віктар Шукеловіч трапіў у вёсцы Вугляны Смаргонскага раёну ў багатую камору, дзе захоўваецца амаль тысяча слоікаў з разнастайнымі смакоццямі.

Вядоўца завітаў у госці да цудоўных людзей, якія трактуюць бацькоўскую хату як своеасаблівы помнік мінулым пакаленням. Сям'я аказалася міжнароднай, бо адна з нявестак паходзіць з Расеі, а другая нарадзілася ва Украіне. Адна з нявестак распавяла гісторыю, якая адбылася на самым пачатку ейнага побыту ў Беларусі, калі яна мела цяжкасці з беларускай мовай. Бабуля папрасіла ў яе «кілю цукру», а маладая дзяўчына хацела пачаставаць яе «кількай». Што з гэтага атрымалася — распавядуць толькі «Вяскоўцы»!

У Вуглянах Віктар не толькі ласаваўся разнастайнымі прысмакамі, але і сам варыў грыбны суп, разгадваў чарговыя загадкі ды шукаў скарбы на гарышчы. Каб не было сумна, Віктар выканаў на рэчах, якія трапіліся пад руку, кампазіцыю гурта «Queen» — «We Will Rock You», праўда, адмыслова прысвяціў яе менавіта вяскоўцам.

Праграма «Вяскоўцы» выходзіць на «Белсаце» штосераду а 18:25.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0