140 лежакоў для адпачывальнікаў плануюць усталяваць у 2018 годзе на пачатак купальнага сезона ў зонах адпачынку мінчан ля вадаёмаў, распавёў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» генеральны дырэктар УП «Мінскзялёнбуд» Ігар Кушнярэвіч.

Такія дадатковыя выгоды з'явяцца на Заслаўскім і Цнянскім вадасховішчах, а таксама на вадасховішчы Дразды.

У гэтым годзе зоны адпачынку працягнуць развіваць у тых месцах, дзе гэта неабходна. Усяго плануецца паставіць на іх яшчэ каля 400 адзінак абсталявання — ад скрыняў і лавачак да дзіцячых пясочніц, спартыўных снарадаў і інш. Таксама да сезону на пляжах выканаюць рамонт і афарбоўку абсталявання, падсыплюць свежы пясок на берагах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0