У храме-помніку ў гонар Усіх Святых 17 студзеня адкрылася выставамі «Венцаносная сям'я. Шлях любові», паведамляюць Мінск-навіны.

У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі сям'і імператара Мікалая II, рэпрадукцыі карцін мастака Паўла Рыжэнкі, а таксама дзённікавыя запісы імператрыцы Аляксандры Фёдараўны, дакументы і сведчанні сучаснікаў Раманавых.

На шматлікіх чорна-белых здымках розныя моманты жыцця венцаноснай сям'і, пачынаючы з дзіцячых гадоў цэсарэвіча Мікалая і заканчваючы апошнімі днямі яго сям'і

Адкрываючы выставу, настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны адзначыў, што гэта была хрысціянская сям'я не па назве, а па справах.

Выставу блаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал.

Ён адзначыў, што гісторыя царскай сям'і — прыклад стойкасці, адданасці сваёй Айчыне, Богу, царкве, любові да людзей, пакоры. Жыццё пакутніка Мікалая II — подзвіг. Нездарма ўся яго сям'я прылічана Праваслаўнай царквой да ліку святых, адзначыў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0