Аптымізацыя ў МЗС і развіццё замежнаэканамічнай дзейнасці абмяркоўваліся на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, піша БелТА

«Вы хацелі абмеркаваць са мной пытанні аптымізацыі МЗС. Калі там ёсць нейкія нестыкоўкі, няўзгодненасці, я гатовы (абмеркаваць), каб мы канчаткова маглі прыняць рашэнне», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Адначасова Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў першую чаргу яго цікавіць тэматыка замежнаэканамічнай дзейнасці. «Я знаёмы з вынікамі. Але ў вас гэта больш дакладная інфармацыя. І некалькі слоў пра перспектывы ў плане дыверсіфікацыі замежнага гандлю, дзейнасці нашых пасольстваў», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0