20.01.2018 / 11:20

Беларускія праграмісты стварылі мабільны дадатак з раскладам руху грамадскага транспарту васьмі гарадоў — ад Мінска да Жлобіна 28

Каманда чатырох беларускіх праграмістаў стварыла бясплатны сэрвіс ZippyBus, які месціць расклад руху грамадскага транспарту васьмі беларускіх гарадоў. Пры гэтым яны абяцаюць самую актуальную інфармацыю аб часе прыбыцця аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў. 

Сервіс даступны ў інтэрнэце па адрасе zippybus.com, а таксама для прыладаў на iOS і Android (пры карыстанні доступ да інтэрнэту не патрэбны). 

Мабільныя дадаткі часткова падтрымліваюць беларускую мову. Расклад руху пакуль даступны для Мінска, Гародні, Брэста, Баранавічаў, Пінска, Ліды, Іванава і Жлобіна, але хутка ў спісе маюць з'явіцца таксама Віцебск, Орша ды Магілёў.

Паводле словаў каманды, імі створаны ўнікальны механізм апрацоўкі раскладаў аўтапаркаў, які дазваляе штодня атрымліваць самы актуальны расклад транспарту, то бок карыстальнік сэрвісу заўсёды мае дакладны расклад руху. 

Гэты праект некамерцыйны: абсалютна бясплатны і без рэкламы. Раней ZippyBus неаднаразова трапляў у розныя рэйтынгі беларускіх мабільных дадаткаў. 

nn.by

0
Аляксандр comrade / Адказаць
20.01.2018 / 11:32
Я не очень понял: инфа будет согласно расписанию или по согласно данным ГПС?

1
Алекс / Адказаць
20.01.2018 / 11:33
Малайцы! Жадаю вам поспехау, а таксама цiкавых i карысных праектау.
0
Жор / Адказаць
20.01.2018 / 11:38
есть такой сервис - kogda.by - давно создан и отлично работает.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру