18.01.2018 / 14:20

Навукоўцы раскрылі структуру гармону, які запавольвае старэнне арганізма 5

Малекулярныя біёлагі з Ельскага ўніверсітэта раскрылі трохмерную структуру гармону Klotho, які запавольвае старэнне, і выявілі яго нечаканую сувязь з рэальным механізмам амаладжэння клетак, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature, перадае EurekAlert!.

За апошнія гады навукоўцы адкрылі дзясяткі розных гармонаў, бялкоў і іншых рэчываў, павышэнне ці паніжэнне канцэнтрацыі якіх прыкметна падаўжае жыццё мышам і іншым жывёлам. Яскравым прыкладам гэтага з'яўляецца бялок Klotho, высокія канцэнтрацыі якога назіраюцца ў арганізме людзей-доўгажыхароў.

Як распавядае Муса Махамадзі, адзін з даследчыкаў, прынцыпы работы Klotho дагэтуль заставаліся таямніцай для малекулярных біёлагаў, бо навукоўцы не ведалі, якую форму прымае гэты бялок у «баявым стане» ў клетках чалавечага цела і ў крывацёку і з якімі іншымі клеткавымі сістэмамі ён злучаецца і ўзаемадзейнічае.

Адзінае, што ўдалося высветліць навукоўцам за апошнія 20 гадоў, — тое, што Klotho нейкім чынам звязаны з гармонамі з сямейства FGF, якія адказваюць за рост злучальнай тканкі. Калі выдаліць гены, звязаныя з Klotho або гэтымі сігнальнымі рэчывамі, працягласць жыцця жывёл рэзка падала, што сведчыла аб сумесным характары іх дзеяння.

Для новага даследавання навукоўцы стварылі трохмерную мадэль гэтых бялкоў, і пасля некаторых аперацый выявілася, што Klotho не запавольвае старэнне сам па сабе, гэтую ролю насамрэч выконвае іншы бялок, FGF23. Гэты гармон, як адзначаюць навукоўцы, сінтэзуецца ў касцяным мозгу і распаўсюджваецца па ўсім арганізме, дзе ён злучаецца з Klotho і шэрагам іншых малекул, прымушаючы клеткі рэгенеравацца.

Выкарыстоўваючы гэтыя звесткі, як адзначае біёлаг, можна стварыць малекулу, якая будзе актываваць малекулы FGF23 гэтак жа добра, як і Klotho, што дазволіць значна запавольваць старэнне.

nn.by

0
Верны / Адказаць
18.01.2018 / 15:01
Іграй гармон!

2
Ххх / Адказаць
18.01.2018 / 15:41
Ну, можа ўжо гадкоў да 150 зможам жыць. А болей і не трэба
3
Добры Дзень / Адказаць
18.01.2018 / 15:51
Веруны будуць казаць, што гэта грэх.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру