19 студзеня ноччу пераважна па паўднёвым захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны снег, мокры снег. У асобных раёнах — завіруха. На дарогах — галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу і раніцай панізіцца да -1..-7°С, у другой палове дня -5.. + 1°С.

У Мінску ноччу —2-4°С, днём 0—2°С

20-21 студзеня Беларусь будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску. Захаваецца зімовы характар надвор'я.

20 студзеня ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна ў паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2..- 7°С, максімальная днём 0..- 5°С.

У Мінску ноччу і днём 1—3°С.

21 студзеня тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..- 9 ° С, максімальная днём -1..- 6 ° С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0