Раней група са 100 жанчын, сярод якіх французская актрыса Катрын Дэнёў, нямецкая актрыса Інгрыд Кавен і французская пісьменніца Катрын Міле, у адкрытым лісце, што апублікавала газета Monde, выступілі супраць хвалі «нянавісці да мужчын», якая ўзнікла пасля публікацыі матэрыялаў пра дамаганні.

«Што да актрыс, але не жанчын у цэлым, то ў большасці сваёй гэтыя выпадкі крывадушныя, смешныя і нецікавыя», — заявіла Бардо ў інтэрв'ю выданню.

Яна дадала, што многія актрысы самі заляцаюцца да прадзюсараў, каб атрымаць ролю, а пасля заяўляюць пра дамаганні.

Актрыса адзначыла, што ніколі не была ахвярай сэксуальных дамаганняў, а кампліменты заўсёды знаходзіла «чароўнымі».

Рух #MeToo ўзнік і атрымаў шырокі распаўсюд у сацыяльных сетках у 2017 годзе, пасля таго як New York Times апублікаваў вынікі расследавання пра мноства выпадкаў дамаганняў з боку знакамітага прадзюсара Харві Вайнштэйна. Удзельнікі руху распавядаюць пра сэксуальныя дамаганні, з якімі сутыкнуліся яны. У выніку прадзюсара звольнілі з заснаванай ім жа кампаніі і выключылі з цэлага шэрагу прафесійных супольнасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?