Мы задалі ім дзесяць пытанняў, якія ў мужчын звычайна не выклікаюць асаблівых цяжкасцяў. Вы б змаглі на іх адказаць?

З ходу ўсё дакладна патлумачыць не так і проста, таму мы прасілі ўдзельніц нашай відэаапытанкі прыводзіць розныя асацыяцыі, спрабаваць адгадаць сферу, калі на нейкім са словаў надыходзіў ступар. 

1. Што такое ўдар пырам у футболе?

Гэта ўдар наском буцы, але ў прафесійным футболе рэдка выкарыстоўваюць гэты тэрмін.

2. Што такое афсайд?

Становішча «па-за гульнёй» у футболе.

3. Што такое карбюратар?

Частка некаторых бензінавых рухавікоў унутранага згарання. Дзякуючы карбюратару ідзе выпарэнне і змешванне паліва з паветрам у прапорцыі, неабходнай для нармальнага згарання.

4. Што такое мармышка?

Вельмі патрэбная рэч для рыбакоў. Гэта невялікі металічны груз, што па форме нагадвае кроплю, у якім замацаваны кручок і ёсць адтуліна для лёскі.

5. Што такое пасаціжы?

Шматфункцыянальны ручны слясарна-мантажны інструмент для заціску і захопу труб і розных дэталяў.

6. Што такое аддон?

Абнаўленні для камп'ютарных гульняў. Большасць дапаўненняў, якія называюць аддонамі, дадаюць новыя ўзроўні, новую зброю ды персанажаў.

7. Што такое дрэдноўт?

Пакаленне вайсковых караблёў, што з'явілася ў пачатку 20 стагоддзя.

8. Чым перфаратар адрозніваецца ад дрыля?

Галоўнае адрозненне ў тым, што перфаратар патрэбны для дзяўбання, а ўдарны дрыль — для свідравання.

9. Што такое балгарка?

Так называюць вуглавую шліфавальную машыну для рэзкі металу, каменю, дрэва, шліфоўкі і зачысткі металічных, цэментных, гранітных і мармуровых паверхняў.

10. Што злучае паміж сабой амерыканка?

Розныя дэталі сістэм трубаправодаў.

Глядзіце таксама:

Мужчыны спрабуюць патлумачыць, што такое глітар і на што падобны колер марсала

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?