Вашынгтону для абароны ад тэрарыстычных нападаў беспілотнікаў варта выкарыстоўваць расійскі метад, лічыць супрацоўнік Цэнтра ваенна-марской аналітыкі Сэмюэль Бендэта. Пра гэта паведамляе РІА «Новості».

Спецыяліст, якія вывучае тэхналогіі беспілотных лятальных апаратаў, упэўнены, што тэракты з выкарыстаннем дронаў, падобныя да нападу, як спрабавалі зладзіць баевікі ў Хмейміме, стануць адбывацца значна часцей. Абараніцца ад іх, па меркаванні аналітыка, дапаможа радыёэлектронная барацьба (РЭБ).

«Расея ўжо кажа аб яшчэ большым узмацненні радыёэлектроннай барацьбы пасля сарванага тэракту ў Сірыі», — сказаў Бендэта у інтэрв'ю часопісу National Interest.

Таксама эксперт адзначыў, што для адсочвання і знішчэння дронаў суперніка варта цалкам абсталяваць сродкамі РЭБ лятальныя апараты, прыводзячы ў прыклад расейскія ПКС, якія ўсталявалі сістэму радыёэлектроннай барацьбы на шматфункцыянальны беспілотнік «Арлан-10».

Выданне прыйшло да высновы, што РЭБ можа аказацца значна больш эканамічным варыянтам адбіцця нападу дронаў, чым дарагія ракеты, напрыклад AIM-120.

Восьмага студзеня Мінабароны Расіі паведаміла пра сарваны напад дронаў на расійскія аб'екты ў Сірыі. Шостага студзеня дзесяць беспілотнікаў накіроўваліся ў Хмеймім і яшчэ тры — у Тартус для здзяйснення налёту. Сем лятальных апаратаў удалося знішчыць без пацярпелых і матэрыяльнай шкоды, над астатнімі шасцю расійскія вайскоўцы перахапілі кантроль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0