На шчасце, граната была вучэбная.

17 студзеня 30-гадовая жыхарка Баранавічаў выклікала міліцыю, бо да яе ламіўся былы сужыцель. Пакуль ехалі праваахоўнікі, п’яны мужчына сышоў, але пакінуў пад дзвярыма жанчыны прадмет, падобны на гранату.

Але жанчына не спужалася. Яна чамусьці абвязала прадмет скотчам і выкінула на вуліцу.

Калі прыехала міліцыя, то адразу эвакуявалі жыхароў з двух бліжэйшых дамоў, перакрылі рух па вуліцы і выклікалі сапёраў. Але тыя высветлілі, што граната РГД-5 - вучэбная.

Мужчыну затрымалі. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?