Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Па словах міністра, сёлета адбудзецца закрыццё генконсульства ў Адэсе. З гэтай нагоды ўжо прынята адпаведная пастанова Саўміна. Таксама будуць зачыненыя генконсульствы Беларусі ў Гданьску і Мілане.

«Мы спынім працу яшчэ двух нашых замежных устаноў у некаторых краінах. Зараз рыхтуюцца адпаведныя рашэнні», — сказаў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства.

З іншага боку, прапрацоўваецца адкрыццё новых амбасадаў у адной з краін Афрыкі і ў Еўропе. «Але ўсё гэта за кошт нашых унутраных рэсурсаў, а не павелічэння колькасці дыпламатычнай службы», - растлумачыў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?