18.01.2018 / 13:52

Беларусы ўпершыню перамаглі на этапе «Дакара» 10

Лідар каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей Вязовіч упершыню стаў пераможцам этапу ралі-рэйду «Дакар». Яму не было роўных на 11-м спецучастку, які стаў сур'ёзным выпрабаваннем для многіх экіпажаў.

Асаблівы для беларусаў ралі-заезд быў з сумесным стартам, калі на трасу адначасова выехалі матацыклы, джыпы і грузавікі. Працягласць спецучастка склала 280 км, уздоўж якога экіпажы чакалі пясчаныя «пасткі».

Сяргей Вязовіч стартаваў у першай пяцёрцы разам з яшчэ 4 грузавікамі, 10 матацыкламі і 10 джыпамі. Асноўная небяспека была ў тым, што калі б нешта здарылася, то дапамогі давялося б чакаць некалькі гадзін.

Напрыканцы заезду экіпаж даведаўся, што «вязе» фаварыту 3 хвіліны, вырашыў прыбавіць у тэмпе і апошнія 20 км ехаў на ўсю моц. Рызыка аказалася апраўданай: беларусы ўпершыню ў сваёй гісторыі перамаглі на этапе «Дакара».

Спецучастак Сяргей Вязовіч пераадолеў за 5 гадзін 14 хвілін. Услед за ім завяршыў этап аргенцінец Федэрыка Вілагра, які «прывёз» беларусам паўтары хвіліны. Трэцяе месца заняў расіянін Дзмітрый Сотнікаў, які адстаў ад «чырвонага зубра» на 28 хвілін.

У агульным заліку лідар беларускай каманды займае трэцяе месца, заўважна павялічыўшы адрыў ад найбліжэйшых супернікаў — цяпер ён складае паўтары гадзіны. Наперадзе ідуць толькі Эдуард Нікалаеў на КамАЗе, у якога на этапе зламаўся карданны вал, і Федэрыка Валагра на Iveco, які стаў лідарам гонкі. Апошняму беларусы саступаюць 3 гадзіны 7 хвілін.

Беларускія гоншчыкі ўдзельнічаюць у ралі-рэйдзе «Дакар» ў сёмы раз. Уладальнікам каманды выступае Мінскі аўтазавод, тэхнічным партнёрам — тэлекам-аператар velcom. Асноўная мэта — увайсці ў лік наймацнейшых экіпажаў па выніках ралі ў заліку грузавікоў. Марафон у гэтым годзе праходзіць па тэрыторыі трох краін — Перу, Балівіі і Аргенціны. Працягласць толькі хуткасных участкаў складае 3,5 тыс. км, прычым большая частка маршруту прыпадае на высакагор'е. Завершыцца гонка 20 студзеня ў аргенцінскай Кардобе.

nn.by

5
хе-хе-хе / Адказаць
18.01.2018 / 14:49
там все импортное
0
Вадим / Адказаць
18.01.2018 / 14:51

Не Вилагра привёз, а Вилагре привезли. 

0
орк / Адказаць
18.01.2018 / 15:10
молодцы... хороший профессионализм показали...если бы ещё наша промышленность была бы причастна к этому не на уровне сборки то реклама Маза идеальная, а то дивижки у одного тутавкский у других катерпиллер, коробка турция шины Мишлен и тд, помню когда они ехали на Лукойловском масле то комментаторы российские не устовали это повторять ...мол Лукойл в таких условия ...такая реклама...эх где наш Нафтан... Белшина ...мотроный ресорный и тд заводы...а пилоты молодца Удачи!!!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру