18.01.2018 / 17:11

15-гадовая дзяўчынка хацела скінуцца са шматпавярховіка ў Гомелі ВІДЭА 9

Жыхары суседняга дома раніцай 17 студзеня заўважылі, што на балконе 16 паверха хтосьці сядзіць, звесіўшы ногі. Некалькі разоў чалавек спрабаваў спаўзці з балкона, але спыняўся.

На месца прыбылі супрацоўнікі МНС, расцягнулі брызент пад будынкам, паведамляе падрабязнасці партал gomel.today.

Таксама ратавальнікі падняліся на балкон — там сядзела 15-гадовая дзяўчынка, вучаніца 9 класа.

Ратавальнікі змаглі ці то адгаварыць дзяўчынку, ці то яшчэ неяк паўплываць на яе — у выніку, дзіця сцягнулі з балкона ў будынак.

Дзяўчынку забрала хуткая.

УШ

7
хамер / Адказаць
18.01.2018 / 17:23
А чаму не расказваюць аб прычынах самагубства людзей ? Не хочуць, каб на уладу падала цень ?
4
M113 / Адказаць
18.01.2018 / 17:36
хамер, у 15 год? Каханне ўсяго жыцця не атрымалася, тут іншых варыянтаў не так шмат, лол. 
10
? / Адказаць
18.01.2018 / 17:43
хамер, какую уладу? какие у неё могут быть предъявы к власти? любоф наверное 
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру