Мінская міліцыя просіць дапамагчы ў вышуку кватэрнага злодзея, які крадзе ў пад'ездах Мінскага раёна, паведамляе РУУС сталіцы.

У ноч з 15 на 16 студзеня зламыснік пракраўся ў міжкватэрны тамбур дома па вуліцы Палявой у пасёлку Юбілейны Мінскага раёна, адкуль выкраў пару туфляў і пару чаравікоў, на суму 240 рублёў.

Днём раней гэты ж чалавек пранік у пад'езд шматкватэрнага дома ў вёсцы Багатырова, дзе з кватэры аднаго з жыхароў выкраў барсетку з 25 рублямі і дакументамі.

Каб трапіць у пад'езд мужчына, як мяркуюць аператыўнікі крымінальнага вышуку, адціскае ломікам магнітны дзвярны запор, а затым «правярае» што жыхары захоўваюць у незамкнутых тамбурах. І калі яму гэта падыходзіць, забірае сабе. У асноўным ён абмяжоўваўся абуткам, аднак калі дзверы кватэры таксама аказвалася не зачыненымі, то злодзей заглядваў і ў пярэдні пакой, як гэта было ў другім выпадку.

Пры здзяйсненні аднаго з крадзяжоў, мужчына не ўлічыў, што пад'езд быў абсталяваны камерай відэаназірання. Заўважыўшы гэты нюанс, раззлаваны зламыснік нацягнуў капюшон і працягнуў пошукі.

Прыкметы падазраванага: на выгляд 40-50 гадоў, рост 170-180 см., сярэдняга целаскладу, апрануты ў куртку цёмнага колеру, чорныя штаны, коратка стрыжаны, валасы цёмныя, носіць акуляры з прастакутнымі лінзамі.

Міліцыя просіць грамадзян, якія пазналі мужчыну, паведаміць па тэлефонах: (8-017) 268-88-02, (8-033) 3810303, (8-025) 6395193, (8-029) 668-96-36.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0