Цэнтральны апарат МЗС па выніках аптымізацыі скарочаны на траціну. Пра гэта па завяршэнні рабочай сустрэчы з кіраўніком дзяржавы паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае БелТА.

«Скарачэнне ўжо адбылося. Цэнтральны апарат скарочаны прыкладна на траціну. І замежныя ўстановы на 15%», — сказаў міністр. «Была пастаўленая задача працаваць не колькасцю, а ўменнем. У выніку на сённяшні дзень цэнтральны апарат МЗС значна скарочаны», — дадаў ён.

Уладзімір Макей удакладніў, што за мяжой будзе нададзеная большая ўвага працы ў тых краінах, узаемадзеянне з якімі прыносіць большую аддачу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?