На petitions.by 13 студзеня з'явілася петыцыя жыхароў сталічнага мікрараёну Каменная Горка, у якой яны заклікаюць усіх неабыякавых дапамагчы ў выратаванні апошняй дзіцячай горкі ад забудовы.

Дзеці і дарослыя на горцы.

Дзеці і дарослыя на горцы.

Як сцвярджаюць аўтары петыцыі, гэта адзінае месца экалагічнага адпачынку ў раёне кальцавой дарогі. «Тысячы дзяцей штогод катаюцца там на санках і цюбінгах. Знос Горкі незаконны, бо не былі праведзеныя грамадскія слуханні — у парушэнне заканадаўства аб архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці. Гэта значыць, чыноўнікі перавысілі службовыя паўнамоцтвы. Пераважная большасць жыхароў — супраць. На гэтым месцы хочуць будаваць пажарнае дэпо. Мы не супраць дэпо, але перанясіце яго будаўніцтва на 100 метраў лявей. Месцы для забудовы вельмі шмат», — пішуць яны.

Трынаццатага студзеня тэхніка пачала разбурэнне ўскрайку горкі. На сённяшні вечар петыцыю падпісалі каля 400 чалавек.

Пачатак будаўнічых прац на горцы. Фота Павел Спірын

Пачатак будаўнічых прац на горцы. Фота Павел Спірын

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?