18.01.2018 / 22:28

КХЛ. У мінскага «Дынама» засталіся хіба матэматычныя шанцы на плэй-оф 6

Хакейнае «Дынама» прайграла чацвёрты матч запар. Сёння дынамаўцы саступілі на «Мінск-Арэне» кітайскаму «Кульлуню», за які выступае трое беларусаў, з лікам 1:3.

За пяць матчаў да канца рэгулярнага чэмпіянату «Дынама» адстае ад зоны плэй-оф (г.зн. восьмага месца) на 11 балаў.

6. Сочы — 81 (51 матч). 7. Спартак — 78 (52). 8. Северсталь — 77 (52). 9. Дынама Масква — 75 (52). 10. Дынама Мінск — 64 (51).

Тэарэтычна «Дынама» захоўвае шанцы на плэй-оф. Дзеля гэтага ў апошніх пяці матчах трэба не толькі набраць 14 або 15 балаў (перамагаць ва ўсіх гульнях у асноўны час), але і каб супернікі прайгралі ва ўсіх матчах у асноўны час. А гэта малаімаверна, улічваючы, што напрыклад, 22 студзеня «Спартак» і «Северсталь» згуляюць паміж сабой.

Наступны матч «Дынама» згуляе ў Рызе.

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
18.01.2018 / 22:33
Разагнаць дармаедау , I уся матэматыка
1
Лекс / Адказаць
18.01.2018 / 22:46
Политпроект белорусской диктатуры не имеет права на жизнь. Эта команда должна умереть в муках.
0
Niemand / Адказаць
19.01.2018 / 00:30
"У мінскага «Дынама» засталіся хіба матэматычныя шанцы на плэй-оф"
---
Нямае ў іх такіх шанцаў, не абражайце матэматыку. І не было адпачатку - ні матэматычных, ні хімічных, ні фізічных, ні, нават, метафізічных. "Лайно пчолы, лайно мёд, лайно дзядзька-пчалавод".
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру