18.01.2018 / 22:43

Цыклон, які зрываў дахі, куляў людзей і адмяняў рэйсы ў Заходняй Еўропе, у пятніцу зачэпіць і Беларусь 8

dutchnews.nl

Атмасферныя франты цыклона «Фрэдэрык», які вызначае вельмі складаныя ўмовы надвор'я ў краінах Заходняй Еўропы, 19 студзеня пагоршаць надвор'е і ў нашай краіне, паведамляе Белгідрамет.

Ноччу пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца завіруха і слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў, парывісты, па паўднёвым захадзе краіны месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да -1..- 7°С, у другой палове дня падвысіцца да -5.. + 1°С. 

20—21 студзеня Беларусь будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, таму захаваецца зімовы характар надвор'я.

Нагадаем, што «Фрэдэрык» сёння прайшоўся па Заходняй Еўропе, асабліва дасталося Нідэрландам і Германіі. Моцны вецер зрываў дахі дамоў, валіў дрэвы, слупы і нават людзей. У аэрапорце «Схіпхол» у Амстэрдаме былі часова адменены рэйсы, а ў Германіі часткова цягнікі.

У Нідэрландах загінулі тры чалавекі.

3
Аматар портэра / Адказаць
18.01.2018 / 23:00
Слабак! Ня мог ровар утрымаць!
0
то ли еще будет, то ли еще будет, то ли еще будет, ой-ой-о / Адказаць
18.01.2018 / 23:58
главное, чтобы некий черт не женился на некоей ведьме, потому что тогда, по поверьям беларусов, срывает крышу у всех вообще
0
Люстэрка / Адказаць
19.01.2018 / 00:00
Аматар портэра, некаторыя слабакі не толькі ровары не змаглі ўтрымаць, але і фуры, дахі, векавыя дрэвы. https://m.youtube.com/watch?v=JTAxEIhNh8U
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру