White House

White House

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў Мексіку краінай нумар адзін у спісе «самых небяспечных краін у свеце». Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў твітары.

«Нам патрэбна сцяна для спакою і бяспекі нашай краіны. Нам патрэбна сцяна, каб спыніць магутны прыток наркотыкаў з Мексікі, якая была прызнана краінай нумар адзін сярод самых небяспечных краін», — напісаў Трамп.

«Калі не будзе сцяны, не будзе здзелкі!» — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0