Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам III з'езда рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара… З'езд праходзіць сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы.

«З усіх рэгіёнаў краіны ваш прадстаўнічы форум сабраў шчырых патрыётаў, людзей актыўнай жыццёвай пазіцыі, якіх аб'ядноўвае імкненне быць карыснымі грамадству і дзяржаве, — адзначыў кіраўнік краіны. — Створаная па народнай ініцыятыве, «Белая Русь» стала па-сапраўднаму масавым рухам, адным з слупоў грамадзянскай супольнасці, ядром здаровых і канструктыўных сіл нашай краіны».

Раней меркавалася, што Лукашэнка возьме ўдзел у з'ездзе, але, як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», яго не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0