У Мінску кантралёр у мароз высадзіла сямікласніка з тралейбуса: у яго не было з сабой даведкі вучня, паведамляе тэлеканал АНТ у сваім акаўнце ў фэйсбуку.

13-гадовы хлопчык ішоў па вуліцы пешшу, баючыся зноў сесці ў грамадскі транспарт. Сям'я пражывае на Паўднёвым Захадзе, але школьнік ездзіць у СШ №3 у раён метро «Грушаўка».

Што на гэта думае «Мінсктранс», задаецца пытаннем АНТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0