У кулуарах трэцяга з'езда «Белай Русі» рэпарцёр «Нашай Нівы» пагаварыў са старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам.
Апроч іншага, мы пацікавіліся, ці не адчувае ён сораму за фільм пра «Белы легіён» і ці варта чакаць выбачэнняў за яго.
«Там не ўсё так проста. Так, іх адпусцілі, справу закрылі… але гэта мала што значыць. Напрыклад, «Еўрабачанне», дзе патрабуюць зняць украінца. Ёсць толькі чуткі — мы адправілі [песню] на экспертызу, тут тое ж самае. Рана казаць пра выбачэнні пакуль, хай дакажа суд, што сапраўды быў паклёп. Трэба разабрацца», — сказаў Давыдзька.