Былы міністр аховы здароўя Беларусі, вядомы вучоны, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Улашчык памёр 17 студзеня 2018 года на 75-м годзе жыцця, перадае партал TUT.BY.
Фота: БелМАПА
Уладзімір Улашчык быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаным дзеячам навукі, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам, акадэмікам. Яго навуковыя даследаванні прысвечаны актуальным праблемам фізічнай медыцыны, медыцынскай і біялагічнай фізіцы.
Ён больш за 25 гадоў узначальваў кафедру фізіятэрапіі і курорталогіі БелМАПА, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
У 1983—1986 гадах Уладзімір Улашчык займаў пасаду намесніка міністра і начальніка IV Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1986—1993 гадах быў міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
У 2005—2010 гадах акадэмік працаваў дырэктарам Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі. З 2010 года быў кіраўніком аддзела, галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.
Развітанне з Уладзімірам Улашчык пройдзе 20 студзеня 2018 года а 11.00 у Вялікай канферэнц-зале НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 66), паведаміла прэс-служба НАН Беларусі.