19.01.2018 / 11:24

NASA выпрабавала ядзерны рэактар, які будзе выкарыстоўвацца на Марсе  5

Кампактны ядзерны рэактар, створаны для доўгатэрміновых чалавечых місій у космасе, быў паспяхова выпрабаваны спецыялістамі касмічнага ўпраўлення ЗША ў штаце Невада, паведамляе Reuters.

У прыватнасці, такі рэактар плануюць выкарыстоўваць у якасці крыніцы энергіі для першых марсіянскіх місій.

Падчас месяцовых экспедыцый з 1969 па 1972 гады адной з самых складаных задач было стварэнне досыць магутнай і пры гэтым лёгкай крыніцы энергіі. У выпадку з Марсам таксама ўсё складана: на планету трапляе менш святла, чым на Зямлю, адбываюцца працяглыя пясчаныя буры, а па начах тэмпература рэзка падае.

Паводле папярэдніх разлікаў, астранаўтам на Марсе спатрэбіцца 40-50 кілават энергіі.

Ядзерны рэактар на Чырвонай планеце будзе выкарыстоўваць у якасці паліва ўран-235 і забяспечваць энергіяй першых жыхароў, сістэмы забеспячэння жыцця, а таксама дапаможа займацца здабычай рэсурсаў, такіх як кісларод, лёд ды паліва.

nn.by

3
Ytu / Адказаць
19.01.2018 / 12:13
Астранаўтам на Марсе спатрэбіцца 40-50 кілават энергіі.

За дзень?  за год?
0
Ліцьвін / Адказаць
19.01.2018 / 13:30
Ytu, пастаянна. Можна самому падлічыць колькі адпаведна будзе за дзень: 50 кВт * 24 гадзіны = 1200 кВт*г.
2
Žvir / Адказаць
19.01.2018 / 17:23
I na Mars Čarnobyl pryviazuc`... Biednyja marsyjanskija kazurki ūžo abviascili datu kanca svietu na Marsie...ukliučna z marsyjanskimi zdaniami-pryvidami, abitaļnikami krateraū i raskolinaū, chalodnych i haračych...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру