Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) выпусціла мультфільм на беларускай мове пра новаўвядзенні Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Пра гэта паведамілі ў ЕЭК, перадае газета «Звязда».

Мытны кодэкс ЕАЭС набыў моц 1 студзеня 2018 года. Ён прыйшоў на змену Мытнаму кодэксу Мытнага саюза, які дзейнічаў з 2010 года.

Ва ўмовах лічбавай эканомікі адным з ключавых элементаў Мытнага кодэкса ЕАЭС стаў канчатковы пераход да электроннага дэкларавання без неабходнасці прадастаўлення дадатковых дакументаў на папяровых носьбітах.

Значна скарочаныя тэрміны выпуску тавараў. Калi дзеючым кодэксам прадугледжаны максімум у 1 працоўны дзень, то ў новым кодэксе тэрмін выпуску скарочаны да 4 гадзін, што паспрыяе найхутчэйшаму прасоўванні таварных патокаў.

Скарочана колькасць форм мытнага кантролю — з 12 да 7.

Істотна перапрацаваныя палажэнні аб працэдуры свабоднай мытнай зоны. Прадугледжана магчымасць вывазу рэзідэнтамі СЭЗ тавараў, змешчаных пад працэдуру СМЗ, без яе завяршэння ў мэтах стварэння так званых тэхналагічных ланцужкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0