19.01.2018 / 12:13

Здарэнне пад Ашмянамі: пасля выбуху газавага балона 24-гадовы хлопец застаўся без нагі і паловы рукі 5

Здарэнне адбылося вечарам 18 студзеня ў вёсцы Граўжышкі Ашмянскага раёна, каля прыватнага дома выбухнуў газавы балон. 24-гадовы ўнук гаспадыні дома застаўся без нагі і паловы рукі.

Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Ільчук распавёў kraj.by: малады чалавек ля веранды дома сваёй бабулі адаграваў гарэлкай балон. Адбыўся выбух,: хлопцу адарвала палову правай рукі. У шпіталі яму ампутавалі правую нагу. Зараз пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыі ў стабільна цяжкім стане.

Па словах Віталя Ільчука, балон разарвала настолькі, што на месцы не знайшлі нават яго аскепкаў - усяго некалькі фрагментаў.

Выбухам таксама выбіла шкло ў верандзе. Частка веранды правалілася ўнутр.

4
Цынік / Адказаць
19.01.2018 / 12:40
Прэмія Дарвіна
6
кандидату на премию D / Адказаць
19.01.2018 / 12:41
у него есть ещё одна рука и нога, что бы В СЛЕДУЮЩИЙ РАЗ сделать это аккуратно
1
Жаконя / Адказаць
19.01.2018 / 14:29
Видимо баллон подтравливал..не проверил мыльной водой.  24 года..
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру