19.01.2018 / 12:32

Спачатку падсыпле снегу, а потым пахаладае 1

Фота Сяргея Гудзіліна

20 студзеня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. Ноччу месцамі слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца, паведамляе Белігідрамет.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 7°С, максімальная днём 0..- 5°С.

У Мінску снег, завіруха. Уначы -1—3°С, снег, завіруха. Да вечара пахаладае да мінус 4°С

21 студзеня ў асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -3°С па паўднёвым захадзе да -10°С па ўсходзе краіны, максімальная днём 0..- 6°С.

У Мінску ўначы і раніцай -5—7°С, удзень каля ад мінуса -3 да 5°С

22 студзеня наша краіна апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у халоднай вільготнай паветранай масе. Узмоцняцца маразы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -6 … -12°С, пры праясненнях паніжэнне да -14°С, максімальная днём -3 … -9°С.

0
час збіраць не маючыя сэрцы камяні / Адказаць
19.01.2018 / 18:42
'вдвоем нам не вырваться из тьмы'..) ну тьма - это я.. понятно.. во всех смыслах) (даже муж Тема - Ар-тем))
еслі б вы моглі зазірнуць у чорную душу маю, вы б ведалі - я заўжды дапамагла б вам.. калі б магла канечне.. і нічога не папрасіла за гэта.. проста так
хаця не..
каб жа хаця не так жорстка банілі мяне.. ці хатя б патлумачылі - за што?
(блін.. як я там казала: камні маюць сэрцы.. нава такія, як Бенедзікт.. але ёсць пэўна такія, што не маюць))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру