Анансаванага ток‑шоў «Выбар» з удзелам Алеся Міхалевіча і Яраслава Раманчука ня будзе.
«Пазваніла супрацоўніца тэлеканалу Паліна Курыліна. Паведаміла, што запрашэньне на сёньняшні запіс праграмы, прысьвечанай выбарам, адмяняецца. Тая ж сытуацыя зь Яраславам Раманчуком. Мяркую, на АНТ паверылі інфармацыі некаторых інтэрнэт‑рэсурсаў пра тое, што ўлада возьме ў парлямэнт некалькіх апазыцыйных палітыкаў, у тым ліку нас з Раманчуком. Пэўна, сёньня на тэлебачаньні пабачылі, што «дэмакратыя» скончылася, і гуляцца няма патрэбы», — лічыць Алесь Міхалевіч.
0
0
0
0
0
0