19.01.2018 / 13:29

Журналісты сцвярджаюць, што Парашэнка адпачыў на Мальдывах за $500 тысяч 40

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка з 1 па 8 студзеня правёў калядны адпачынак на Мальдывах. Парашэнка лятаў туды на прыватным, арандаваным у турэцкай кампаніі, самалёце разам з сям'ю пасажырамі. Яны, імаверна, не праходзілі пашпартны кантроль і ляцелі пад падстаўнымі імёнамі. Па падліках журналістаў, прэзідэнт выдаткаваў на канікулы прынамсі 500 тысяч даляраў.

Аб гэтым паведамляецца ў расследаванні ўкраінскай праграмы «Схемы».

Журналісты сцвярджаюць, што Парашэнка вылецеў з Кіева ў міжнародны аэрапорт горада Мале на Мальдыўскіх выспах 1 студзеня і вярнуўся 8 студзеня.

Аб вяртанні ў Кіеў «Схемы» даведаліся на публічным анлайн-рэсурсе FlightRadar. На ім яны прасачылі за самалётам з бартавым нумарам ТС-КМR, які перасёк Індыйскі акіян. Па інфармацыі журналістаў, у ім быў прэзідэнт Украіны.

Перад прыездам журналісты «Схем» зафіксавалі, як у аэрапорт Кіеў пад'ехала некалькі мікрааўтобусаў і Land Cruiser з выключанымі фарамі.

Пасля журналісты сфатаграфавалі пасадку прыватнага самалёта і адзначылі, што ён прыпаркаваўся ў найбольш аддаленай частцы аэрапорта.

«Журналісты «Схем» зафіксавалі, як самалёт спыніўся, а ўжо праз 4 хвіліны картэж пакінуў тэрыторыю аэрапорта. Ён складаўся з чатырох мультывенаў Volkswagen і Mercedes і з'ехаў на кальцавую дарогу», — распавялі ў «Схеме».

Адзначаецца, што картэж праехаў без пробліскавых маячкоў і мігцелак. Машыны накіраваліся ў пасёлак Козіна, дзе месціцца прыватны маёнтак Пятра Парашэнкі.

Журналісты даведаліся пра дэталі адпачынку прэзідэнта. У прыватнасці, стала вядома, што прэзідэнт узяў у арэнду прыватны самалёт Falcon 7X у турэцкай авіякампаніі Setair.

«Схемы» накіравалі ліст авіякампаніі і спыталі пра кошт пералёту на Falcon 7X. Згодна з прадстаўленай інфармацыяй, журналісты выказалі здагадку, што арэнда борта з прастоем на працягу амаль усяго перыяду адпачынку каштавала прэзідэнту прыкладна ў 154 000 еўра.

Адзначаецца, што ў самалёце 1 студзеня вылецелі з Кіева на Мальдывы, а 8 студзеня вярнуліся ў сталіцу 8 пасажыраў — 3 мужчын і 5 жанчын. Аднак сярод імёнаў пасажыраў не было ні прэзідэнта, ні сяброў яго сям'і ці іншых вядомых імёнаў.

Акрамя таго, яны даведаліся, што Парашэнка адпачываў на Мальдыўскіх выспах з 2 па 8 студзеня ў пяцізоркавым курортным гатэлі Cheval Blanc. Ён складаецца толькі з прыватных віл пасярод Індыйскага акіяна.

«З аэрапорта Мале, куды прэзідэнт і яго госці прыляцелі чартарам, яны дабраліся да астраўнога курорта. 8 дарослых і 2 дзяцей пасяліліся на самай дарагой віле курорта, які размешчаны на асобнай выспе», — гаворыцца ў расследаванні.

Украінскі прэзідэнт адпачываў там з гасцямі на працягу сямі дзён і шасці начэй.

У «Схеме» адзначаюць, што на курорце Парашэнка фігураваў пад імем Mr. Petro Incognito (Ukraine). Журналісты тлумачаць, што гэта тыповая паслуга для курорта такога ўзроўню — забеспячэнне поўнай ананімнасці па просьбе госця.

Паводле інфармацыі крыніц журналістаў, прэзідэнт выдаткаваў за пражыванне 276 000 даляраў. Таксама ў яго былі дадатковыя выдаткі — 37 550 даляраў. 

Усяго, па падліках журналістаў, Парашэнка выдаткаваў на калядны адпачынак на Мальдыўскіх выспах не менш за 500 000 даляраў.

Журналісты адзначылі, што даслалі запыт у адміністрацыю прэзідэнта разам з доказамі паездкі Парашэнкі. На наступны дзень адміністрацыя прэзідэнта пацвердзіла факт адпачынку кіраўніка дзяржавы на Мальдывах агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».

За дзень да эфіру праграма «Схемы» атрымала адказ на запыт з аналагічным тэкстам. У прэзідэнта прызналі сам факт паездкі і запэўнілі, што ён задэкларуе выдаткі на яе.

9
хамер / Адказаць
19.01.2018 / 13:34
Думаеце, Лукашэнка адпачывае у сваёй аграсядзібе ? Вось толькі мы не ведаем, колькі ён траціць на свае адпачынкі і адкуль, а украінцы - ужо пра сваіх пачынаюць ведаць. Гэта і ёсць пачатак дэмакратыі. Нам пра гэта застаецца толькі марыць.
22
Максим / Адказаць
19.01.2018 / 13:36
Успешный человек. Может себе за свой счет позволить.
17
Гор / Адказаць
19.01.2018 / 13:36
Порошенко олигарх, он может адпачываць где угодно и за сколько угодно, если оплата идет из его собственных средств. Другой вопрос, на чьи деньги  отдыхают с шиком российские и белорусские вип чиновники?
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру