19.01.2018 / 15:57

Парк «Дрымлэнд» прадаюць на аўкцыёне. Распрадаецца маёмасць збеглага бізнэсоўца Авяр'янава 4

Фота Дзмітрыя Брушко

На таргі выстаўлены парк забаў «Дрымлэнд» і «Аграфірма «Ілля», падкантрольныя ЗАТ «Ростэм» Юрыя Авяр'янава. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Адзінага дзяржрэестра звестак аб банкруцтве.

Каля двух гадоў таму ў Юрыя Авяр'янава разгарэлася «вайна» з крэдыторамі за свае актывы. Банкі і падрадчыкі прасілі пагасіць даўгі, якія ўтварыліся з-за рэалізацыі інвестпраектаў. Тады ж бізнэсовец выклаў сваю версію падзей.

Пазней высветлілася, што прадпрымальнік асеў у Еўропе. Затым стала з'яўляцца інфармацыя, што кампаніі Авяр'янава адна за адной банкрутуюць.

У канцы 2016 года Эканамічны суд Мінска прызнаў «Ростэм» эканамічна неплацежаздольным. У дачыненні да кампаніі была ўведзена санацыя і зацверджаны яе план. Тэрмін санацыі - па 28 чэрвеня 2018 года.

У рамках працэдуры аздараўлення крэдыторы вырашылі выставіць на таргі два актывы. За «Аграфірма «Ілля» хочуць атрымаць мінімум 6,74 млн руб. Кошт «Дрымлэнд» складае 29,1 млн руб. «Аграфірма ўжо два раз выстаўлялася на таргі, «Дрымлэнд» — адзін. Пакуль не было ніводнай заяўкі», — сказала антыкрызісны кіраўнік «Ростэм».

У структуру «Ростэм» таксама ўваходзіць рынак будаўнічых матэрыялаў у мікрараёне Уручча. Ці будзе ён у бліжэйшай будучыні выстаўлены на таргі? «У планах санацыі гэта прадугледжана. Але не думаю, што [рынак будзе выстаўлены на таргі] ў бліжэйшыя два месяцы», — удакладніла антыкрызісны кіраўнік.

0
Мулла Омар / Адказаць
19.01.2018 / 19:27
На этом фото он на сэра Элтона Джона очень похож, только дизайн очков другой и цвет костюма отличается.
1
эконом суд / Адказаць
19.01.2018 / 23:35
Вжик вжик вжик уноси готовенького,вжик вжик вжик кто на новенького?Ктоооо на новенькогооо?
0
Магнат / Адказаць
20.01.2018 / 13:24
Печалька... ) Аверьянов, а ты ведь не финансировал оппозицию. Хотел тихо спокойно набивать карманы? Так и не жалко тебя теперь.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру