19.01.2018 / 16:14

Пеле шпіталізаваны з-за моцнага знясілення

MAURO PIMENTEL / STR

Легенда сусветнага футбола Пеле быў шпіталізаваны ў адну з клінік Бразіліі. З-за стану здароўя трохразовы чэмпіён свету быў вымушаны адмяніць паездку ў Лондан, дзе павінна была адбыцца вячэра ў яго гонар.

77-гадовы бразілец прайшоў неабходныя тэсты, падчас якіх было выяўлена моцнае знясіленне. Дактары працягваюць назіраць за станам здароўя Пеле, яго жыццю нічога не пагражае.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру