19.01.2018 / 17:07

Раскрытае даўняе забойства вартаўніка пад Хойнікамі: ён сарваў маску з аднаго са злачынцаў і стаў непажаданым сведкам 2

У Гомелі раскрытае забойства стоража ў Хойніцкім раёне 12-гадовай даўніны, паведамляе БелТА са спасылкаю на УУС Гомельскага аблвыканкама. Забойства адбылося ў у 2005 годзе.

«Злачынцы мелі намер выкрасці два аўтакраны з арганізацыі. Вартаўніка, які спрабаваў прадухіліць злачынства, звязалі і забілі. Верагодна за тое, што ён супраціўляўся і сарваў маску з аднаго са злачынцаў, — распавёў падрабязнасці Сяргей Дзямкоўскі, кіраўнік крымінальнае міліцыі — Аднаго з забойцаў атрымалася адшукаць на тэрыторыі Расіі, дзе ён доўгі час хаваўся і нават паспеў здзейсніць там разбойны напад, за што быў асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі».

Усяго ў 2017 годзе праваахоўнікамі раскрыта 389 крымінальных спраў мінулых гадоў, з іх 41 - цяжкія і асабліва цяжкія. Агулам па Гомельшчыне раскрываецца 76% злачынстваў па лініі ўсіх службаў.

0
Э / Адказаць
19.01.2018 / 18:44
АКолькі па статыстыцы наведваецца?
0
Свидетель / Адказаць
20.01.2018 / 20:03
По настоящим людям ,кто говорит правду про лукашенко-150% ,по преступлениям-80%,по отписка и отказам 350%!!!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру