19.01.2018 / 21:44

Актывіста, які стварыў сайт-маніторынг пустых абяцанняў чыноўнікаў, звольнілі з працы 33

На днях у Беларусі запрацаваў сайт promise.by, які ў зручнай форме дапамагае сачыць за выкананнем абяцанняў чыноўнікаў і іншых медыйных асоб.

Стварыў яго былы браславец Павел Савіцкі. Павел працаваў у дзяржаўнай установе ў Мінску і адразу пасля таго, як інфармацыя пра яго праект з’явілася ў СМІ, кіраўніцтва папрасіла яго звольніцца па пагадненні бакоў.

Але хлопец з гэтай нагоды не асабліва засмуціўся: усё роўна хацеў мяняць працу. З сённяшняга дня ён у пошуках новага месца. Свой сайт хлопец плануе развіваць і далей.

«Я не лічу гэта нейкай трагедыяй. Кіраўніцтва нічога асабліва не тлумачыла, проста паразмаўлялі, сказалі, што я зрабіў непрыгожа адносна іх. Прапанавалі звольніцца. Я ўсё роўна хацеў цягам года адтуль сысці, таму адразу падпісаў заяву на звальненне. Новую працу хацелася б знайсці ў IT-сферы», — пракаментаваў «НН» Павел.

КК

13
MrDDS777 / Адказаць
19.01.2018 / 21:51
Молодчик, парниша. Нашёл относительно лёгкий способ свалить с госструктуры, да ещё и рекламу себе за счёт тупых чиновников сделать.
64
xxx / Адказаць
19.01.2018 / 22:02
По одному только хотению в IT не возьмут.
0
Достали / Адказаць
19.01.2018 / 22:04
Власть живёт сама собою, занята собою и прячется от народа, прячет свои дела и своё безделье прячет. А за чей счёт банкет жизни ???
 Достали
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру