19.01.2018 / 20:43

Сёлета пачынаецца выхад поўнага збору твораў Янкі Брыля 2

Першыя дзве кнігі 10-томніка твораў Янкі Брыля будуць выдадзеныя ў гэтым годзе, паведаміла загадчыца аддзела выданняў і тэксталогіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Алена Васілевіч, перадае БелТА.

Тамы, якія выдаюцца ў гэтым годзе будуць уключаць апавяданні. Збор твораў Янкі Брыля рыхтуецца з улікам літаратурнага завяшчання пісьменніка, якое апублікуюць у першым томе.

Падрыхтоўкай выдання займаецца «Мастацкая літаратура», і, як адзначыў яго дырэктар Аляксандр Бадак, гэта няпраўда, што зборы твораў сёння не ў модзе. Мастацкая літаратура і класіка запатрабаваная чытачом, і яшчэ да выхаду чарговага тома ў выдавецтва звяртаюцца людзі якія цікавяцца, як хутка і дзе можна набыць новы збор.

0
Рубон / Адказаць
20.01.2018 / 07:55
Ня факт, што надрукуюць яго дзёньнікі...
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
20.01.2018 / 15:39
Не дэзынфармуйце публіку. Гэта не будзе Поўны збор твораў. Я, напрыклад, яшчэ не аддаў у архіў Брылёвы лісты. І колькі такіх ягоных карэспандэнтаў? Дзённікі таксама наўрад ці апублікуюць. А яшчэ Брылёвы дэдыкацыі... Вунь 20-томнік Коласа не адважыліся назваць поўным зборам, і слушна зрабілі, бо яшчэ 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру