Аднаму з прысутных падчас «падліку» галасоў на ўчастку для галасавання №473 па Старавіленскай выбарчай акрузе ў Менску ўдалося зьняць гэтае дзейства на відэа. Такі ракурс вельмі добра знаёмы назіральнікам: усё, што дазволена ім бачыць - філейныя часткі сябраў камісіі, якія разграбаюць кіпы нікому ня бачных бюлэтеняў. Як адзначае аўтар відэа, любыя спробы падысці бліжэй і паглядзець, што насамрэч ля сталу адбываецца, спыняліся.
У інтэрнэце працягвае зьяўляцца новае відэа, зьнятае назіральнікамі. Клікнуўшы па гэтай спасылцы, вы можаце пабачыць, як ішоў падлік галасоў у Горках. Карцінка падобная, хіба што сябры камісіі не стаяць а сядзяць, у той час, як назіральнікаў трымаюць на бясьпечнай адлегласьці.