20.01.2018 / 09:19

ЗША апублікавалі праграму аднаўлення эканомікі Данбаса 16

Ўмацаванне эканамічнага росту ў Данбасе з'яўляецца адной з асноўных задач новай праграмы па аднаўленні эканомікі Усходняй Украіны, якую распрацаваў урад ЗША.

Дакумент, нацэлены на «паляпшэнне эканамічнай устойлівасці Усходняй Украіны», прадстаўлены на сайце Агенцтва міжнароднага развіцця ЗША, якое ўваходзіць у структуру дзярждэпартамэнту.

Праблемы ў эканоміцы аўтары тлумачаць расійскай агрэсіяй, якая, на іх думку, «прывяла да разбурэння крытычна важных рынкавых сувязяў і справакавала пагаршэнне эканамічных паказчыкаў у сферах прамысловасці, якія перш былі дамінуючымі».

У праграме выдзелены тры мэты, у тым ліку «паляпшэнне эканамічных перспектыў Данбаса, інтэграцыя яго эканомікі ў эканоміку Украіны, ЕС і іншыя міжнародныя рынкі, а таксама распрацоўка плана па стварэнні ўпэўненасці ў будучыні эканомікі Данбаса». Як сцвярджаюць складальнікі, «рэалізацыя гэтых задач прывядзе да таго, што эканоміка Усходняй Украіны будзе больш дыверсіфікаванай і ўзаемазвязанай з астатняй Украінай, менш залежнай ад Расіі і лепш падрыхтаванай да забеспячэння мясцовых жыхароў працай у будучыні».

www.usaid.gov

10
Юзік / Адказаць
20.01.2018 / 09:47
А хто гэта прафінансуе?
2
Guinness / Адказаць
20.01.2018 / 09:53
Чакаем узрываў духоўнаскрэпнага МЗС пра "умяшанне ва унутраныя справы незалежных дамбасян"
47
Ефим / Адказаць
20.01.2018 / 10:08
Наогул то першапачаткова ЗША мелі намер здабываць у Украіне сланцавы газ, падтрымалі ўсю гэтую зьдзелку у выніку якой Парашэнка прыйшоў да ўлады.
Любы рэгіён свету цікавіць іх выключна як распаўсюд свайго ўплыву і крыніца даходаў.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру