2 кастрычнiка (чацвер) у Музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры (вул. Багдановiча, 13) адбудзецца прэзентацыя трох новых кнiг выдавецтва «ГАЛІЯФЫ». У межах праекта будуць прадстаўленыя кнігі: «БЕГ» Аляксея ТАЛСТОВА, «ГЛIНЯНЫ ЧАЛАВЕК» Аляксея ЧУБАТА, «ПIРАМIДА ЛIННЭЯ» Пятра ВАСЮЧЭНКI.

У вечарыне возьмуць удзел: Аляксей ТАЛСТОЎ, Аляксей ЧУБАТ, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Iлля СIН, Змiцер ПЛЯН, Серж МІНСКЕВІЧ, Анатоль ВЯРЦIНСКI, Вiка ТРЭНАС, Вiктар ЖЫБУЛЬ, Вера БУРЛАК, Вольга ГАПЕЕВА, Арцём КАВАЛЕЎСКI.

Суполка «Механёры культуры» пакажа перфоманс «Плотнасць свабоды. Трызуб. Ч. III».

Вядучы — Міхась БАШУРА.

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0