Прарасійская партыя «Сербская ліга» заклікае ўлады краіны звярнуцца да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, каб той увёў войскі ў Косава, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Сербская Ліга перасцерагае, што часовая Місія ААН у Косава не ў стане абараніць сербскі народ ад дзеянняў албанскіх тэрарыстаў, хоць іх галоўная задача ў захаванні міру, стабільнасці і забеспячэнні бяспекі насельніцтва», — заявіў кіраўнік партыі Аляксандр Джурджаў.

У сувязі з гэтым Джурджаў заклікаў сербскія ўлады тэрмінова скарыстацца правам, прадастаўленым рэзалюцыяй 1244 Савета Бяспекі ААН і размясціць 999 сербскіх салдат на тэрыторыі Косава і Метохіі.

Акрамя таго, ён просіць неадкладна ініцыяваць перамовы з Расіяй аб удзеле расійскіх міратворцаў у Косава і Метохіі, каб «прадухіліць жудасныя забойствы сербаў і знішчэнне маёмасці».

Партыя «Сербская Ліга» выступае за цеснае супрацоўніцтва з Расіяй, якая, на яе думку, з'яўляецца «абаронцай праваслаўных народаў», і супраць таго, каб краіна стала «калоніяй заходніх дзяржаў».

«Хоць 70% нашых грамадзян супраць НАТО, усе партыі ў парламенце выступаюць за супрацоўніцтва з НАТА… Мы павінны памятаць, што адно сяброўства ў ЕС не гарантуе высокага ўзроўню жыцця, што добра відаць на прыкладзе Грэцыі, Балгарыі, Румыніі, Венгрыі і Харватыі», — гаворыцца на сайце партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?