21.01.2018 / 13:48

Расстрэл замест пажыццёвага. Абвешчаны прысуд выканаўцам двайнога забойства ў Мінску 39

Былая актывістка БРСМ і выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава бліжэйшыя 12 гадоў правядзе за кратамі. Выканаўцы двайнога забойства на Алібегава ў Мінску асуджаны да смяротнага пакарання.

У суботу, 20 студзеня, Мінскі гарадскі суд вынес прысуд фігурантам справы аб забойстве трох чалавек. Вячаслаў Сухарка і Аляксандр Жыльнікаў прысуджаныя да выключнай меры пакарання — расстрэлу, Аліна Шульганава — да 12 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд абвінавачаныя выслухалі спакойна.

Сухарка і Жыльнікаў павінны выплаціць пацярпелым 220 тысяч рублёў, Шульганава — 40 тысяч. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Напярэдадні дзяржабвінаваўца запатрабаваў для абвінавачаных больш суровае пакаранне, чым тое, якое ў гэтым жа судзе было абвешчана ў сакавіку 2017 года. Тады ўсіх траіх прызналі вінаватымі. За забойства, разбой, крадзеж дакументаў рабочых піларамы Вячаслава Сухарку і Аляксандра Жыльнікава прысудзілі да пажыццёвага зняволення, а выхавальніцу дзіцячага сада Аліну Шульганаву — да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Аднак Вярхоўны суд адмяніў прысуд, справу адправілі на новы разгляд у той жа Мінскі гарадскі суд.

Яшчэ ў першы дзень працэсу пракурор Сяргей Кротаў адзначыў «мяккасць прызначанага пакарання Сухарку і Жыльнікаву» і не выключыў, што гэтым разам можа быць вынесена смяротнае пакаранне. Так і выйшла.

Прычынай трагедыі, якая потым стала прадметам разгляду крымінальнай справы, была рэўнасць 27-гадовай выхавальніцы Аліны Шульганавай. Яна хацела вярнуць былога хлопца і правучыць суперніцу. Паводле яе задумы, дзяўчыну павінны былі збіць. Аднак выканаўцы Вячаслаў Сухарка і Аляксандр Жыльнікаў забілі пару. Дзяўчыне было 24, яе каханаму 32.

Ужо ў ходзе расследавання высветлілася: за некалькі дзён да двайнога забойства на вуліцы Алібегава ў Мінску, Сухарка і Жыльнікаў з-за грошай забілі мужчыну ў Калодзішчах. Падчас судовага працэсу Вячаслаў Сухарка паводзіў сябе неадэкватна, за што быў выдалены з залы. Справа слухалася без яго прысутнасці, але да гэтага ён звярнуўся да суддзі з просьбай прысудзіць яго да найвышэйшай меры пакарання.

9
Кун / Адказаць
20.01.2018 / 15:39
То есть тварь из за которой убили двух человек получила всего 12 лет, яснопонятно
10
xxx / Адказаць
20.01.2018 / 15:40
Почему у нас не расстреливают женщин за умышленное убийство, как мужчин? Неужели есть разница в степени вины женщины и мужчины при умышленном убийстве?
Считаю, что закон должен быть одинаков для всех.
10
Виктор Н / Адказаць
20.01.2018 / 16:14
Всем троим - пожизненное !
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру