20.01.2018 / 15:48

Домрачава высакародна адмовілася ад срэбра ў пагоні ў Антхольцы ВІДЭА 55

Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы.

Фота Дзяніса Касцючэнкі

Яна саступіла пераможцы гонкі немцы Лауры Дальмаер 20,2 секунды (вынік Дальмаер — 29 хвілін 45 секундаў). На 2-м месцы італьянка Даратэя Вірэр (+17.3).

На фінішы Дар'я і Даратэя змагаліся між сабой за 2-е месца, але беларуска выпадкова наступіла на палку суперніцы, тая яе ўпусціла, і ў знак выбачэння Дар'я адпусціла італьянку наперад.

Наступныя спаборніцтвы ў біятлоне — Алімпіяда. У Сочы-2014 Домрачава тройчы заваёўвала золата.

На этапах Кубка свету 2017—2018 у Дар'і, што 15 месяцаў таму нарадзіла дзіця, ужо трэці медаль: яна перамагла ў спрынце ў Хахфільцэне, а ў гонцы пераследу там была трэцяй.

19
Ягор / Адказаць
20.01.2018 / 16:22
Малайчынка! 
21
Тамара / Адказаць
20.01.2018 / 16:51
Дашенька Дабрачынная Беларусачка - поспехаў табе ва усім !!!
48
lazy-bones / Адказаць
20.01.2018 / 17:06
бо тади б валохі (італійци) мєлі б падстави абскардзіць винікі.... Доротея палюбому лєпєй ішла за Бьїорндаліху....
Паказаць усе каментары/ 55 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру