20.01.2018 / 18:43

Турцыя распачала ваенную аперацыю супраць курдаў на поўначы Сірыі 30

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што турэцкая армія фактычна пачала наземную ваенную аперацыю супраць курдаў у сірыйскім Афрыне. Ён не ўдакладніў, ці перасеклі ўжо турэцкія войскі мяжу Сірыі.

EPA

Сірыйскія ўлады ў сваю чаргу перасцераглі ад любой ваеннай кампаніі і папярэдзілі Турцыю, што будуць збіваць іх ваенныя самалёты.

Абвастрэнне сітуацыі ў рэгіёне можа прывесці да прамога канфлікту з саюзнікам Турцыі па НАТА — ЗША, падтрымкай якіх карыстаецца курдскае апалчэнне.

Саюзнік сірыйскіх уладаў Расія ўжо заявіла, што не будзе ўмешвацца ў канфлікт у Афрыне.

Курдскае апалчэнне — Атрады народнай самаабароны — ўваходзіць у кааліцыю з шэрагам арабскіх апалчэнняў, аб'яднаных пад назвай Сірыйскія дэмакратычныя сілы (СДС). Менавіта гэтыя сілы пры падтрымцы амерыканскай авіяцыі нанеслі вырашальныя паразы джыхадыстам з ІД і вызвалілі велізарную частку тэрыторыі Сірыі.

Турцыя жа лічыць Атрады народнай самаабароны тэрарыстычнай арганізацыяй і ўжо даўно пагражае нанесці ўдары па яго пазіцыях у гарадах Афрын і Манбідж.

Выступаючы на канферэнцыі кіруючай партыі, Эрдаган сказаў, што пасля Афрына вайскоўцы распачнуць аперацыю ў Манбіджы ў Сірыі, бо «дадзеныя Турцыі абяцанні не былі стрыманыя».

У суботу армія Турцыі абвясціла, што нанесла ўдары па сховішчах курдскіх байцоў. У пятніцу аб тым, што аперацыя фактычна ўжо праводзіцца, сказаў міністр абароны Турцыі Нурэцін Джаніклі.

Турцыя апошнія некалькі месяцаў пагражала ваеннай аперацыяй супраць курдскага апалчэння ў Сірыі, якое Анкара лічыць філіялам Рабочай партыі Курдыстана - забароненай у Турцыі арганізацыі, якая выступае за Курдскую аўтаномію з 1984 года.

Апалчэнне адмаўляе прамую палітычную ці ваенную сувязь з РПК.

ЗША таксама адкідаюць сцвярджэнні Турцыі адносна сірыйскіх курдаў, якія апынуліся самымі надзейнымі саюзнікамі ў барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».

4
Верны / Адказаць
20.01.2018 / 19:01
Ціпер Туркам канец. Русское военства накінецца на Турцыю. І разграміць яе як раньшы Сербію, Малдавію, Грузію, Украіну і Сірыю. Очынь уж ані ніпабідзімыя. І ўсім даюць савяршэнна дарам. Гэта геапаліцічыскі аналіз Вернава.
1
LMI / Адказаць
20.01.2018 / 19:03
Гэты беснаваты турэцкі паша наробіць вэрхал. Вова рады - турак чарговым разам у халуях ходзіць
1
Андрэйка-электравоз / Адказаць
20.01.2018 / 19:08
Адыйшоў ад спробы перавароту, ачуняў ад перапуду, пасьціраў сподняе і давай зноў спрабаваць набраць палітычныя балы за кошт папулізму, ісламізму, іпэрыялізму распаўсюду нянавісьці і забойстваў нявінных.
Спадзяюся знойдуцца здольныя даць гэтаму ісламісцкаму дэгенерату па руках, прыйдзе дзень і яны з ваванам у суседніх камерах у Гаазе сідзець будуць.
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру