20.01.2018 / 22:00

Беларуская каманда ўпершыню на подыуме «Дакара» 8

Беларускі экіпаж «МАЗ-Спортаўта» Сяргея Вязовіча (штурман Павел Гаранін, механік Андрэй Жыгуліна) заняў другое месца па выніках ралі-марафона Дакар-2018 у катэгорыі грузавікі.

Гэта першы подыум у гісторыі «Дакара» для беларускай каманды МАЗ-Спортаўта.

Экіпаж Аляксандра Васілеўскага ў агульным заліку заняў 12-е месца, а экіпаж Аляксея Вішнеўскага стаў у выніку 13-м.

Беларускія гоншчыкі ўдзельнічалі ў ралі-рэйдзе «Дакар» ў сёмы раз. Уладальнікам каманды выступае Мінскі аўтазавод, тэхнічным партнёрам — тэлекам-аператар velcom.

Марафон у гэтым годзе прайшоў па тэрыторыі трох краін — Перу, Балівіі і Аргенціны. Працягласць толькі хуткасных участкаў склала каля 3,5 тыс. км, прычым большая частка маршруту праходзіла па пясчаных трасах з вялікімі выдмамі.

7
Я / Адказаць
20.01.2018 / 22:06
"Признаюсь честно: и МАЗу, и КАМАЗу хотелось, чтобы на подиуме были одни славяне. К счастью, нам это удалось." Айрат Мардеев, занявший 3 место на КАМАЗЕ, не обиделся, что его славянином назвали?
3
Zmahar / Адказаць
20.01.2018 / 22:35
малайцы!!! 
1
Мулла Омар / Адказаць
20.01.2018 / 23:04
Я , Айрат НН не читает.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру