72 турэцкія самалёты ў суботу нанеслі ракетна-бомбавыя ўдары па 113 цэлях на паўночным захадзе Сірыі, паведамляюць турэцкія СМІ са спасылкай на генштаб краіны.

Фота hurriyet.com.tr.

Фота hurriyet.com.tr.

У прыватнасці, турэцкая авіяцыя нанесла ўдары па аэрадроме Мініг на паўночным захадзе Сірыі, які ЗША выкарыстоўвалі для пастаўкі зброі курдскім узброеным фарміраванням, піша турэцкая газета Hurriyet са спасылкай на вайсковыя крыніцы.

Аперацыі далі кодавую назву «Аліўкавая галіна». Мэтай аперацыі называецца «зачыстка рэгіёну ад тэрарыстаў і выратаванне братняга народа ад тэрарыстычнага прыгнёту».

Дамаск гразіў збіваць турэцкія самалёты ў выпадку парушэння імі паветранай прасторы Сірыі, аднак ніводзін самалёт не быў збіты.

Курдскія апалчэнцы кантралююць вялікія абшары на поўначы Сірыі. Курды хацелі скарыстацца грамадзянскай вайной у краіне, каб дабіцца аўтаноміі. Але галоўнае: яны вымушаны былі ўзяцца за зброю, каб абараніцца ад ісламістаў і ІДІЛ.

Курдскія апалчэнцы ў Сірыі. Фота з Вікіпедыі. Адрозненне курдскіх сілаў ад ісламісцкіх груп — у іх ваююць таксама жанчыны.

Курдскія апалчэнцы ў Сірыі. Фота з Вікіпедыі. Адрозненне курдскіх сілаў ад ісламісцкіх груп — у іх ваююць таксама жанчыны.

Курды — найбольшы бездзяржаўны народ Блізкага Усходу. Яны кампактна жывуць на поўначы Сірыі і Ірака, поўдні Турцыі і Ірана і вось ужо стагоддзе змагаюцца за стварэнне ўласнай незалежнай дзяржавы. Пакуль з частковым поспехам: ім удалося стварыць Іракскі Курдыстан, які, фактычна, самастойны, але так і не прызнаны сусветнай супольнасцю і таму можа быць вайскова раздушаны, як толькі Ірак умацуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?